"Дыктатар". Цяпер і ў Беларусі

 У Беларусі з'явілася кніга пра дыктатара. Для самых маленькіх чытачоў.   Кнігу “Дыктатар шведскага пісменніка Ульфа Старка пераклалі на беларускую мову. У кнізе “Дыктатар» распавядаецца пра малога хлопчыка, які ўпэўнены, што свет круціцца вакол яго. Кніга выйшла з друку багата ілюстраваная вядомай фінскай афармляльніцай Ліндай Вандэстам. Беларускую версію кнігі стварылі перакладчыцы Наста Лабада і Вольга Рызмакова.



751f915c24612ce66dba400a86a0909b.jpg

 У Беларусі з'явілася кніга пра дыктатара. Для самых маленькіх чытачоў.

Кнігу “Дыктатар шведскага пісменніка Ульфа Старка пераклалі на беларускую мову. У кнізе “Дыктатар» распавядаецца пра малога хлопчыка, які ўпэўнены, што свет круціцца вакол яго. Кніга выйшла з друку багата ілюстраваная вядомай фінскай афармляльніцай Ліндай Вандэстам. Беларускую версію кнігі стварылі перакладчыцы Наста Лабада і Вольга Рызмакова.

Ульф Старк (Ulf Stark) Адзін з самых вядомых еўрапейскіх дзіцячых пісменнікаў. Нарадзіўся ў 1944 годзе ў Стакгольме. Дэбютаваў як аўтар кніг для дарослых. А з 1984 года вырашыў цалкам прысвяціць сябе дзіцячай літаратуры. І ў яго гэта атрымалася – Ульф Старк ляўрэат прэстыжнай прэміі Андэрсана. 
Чаму ў Беларусі дзіцячую шведскую літаратуру ведаюць куды больш шырока, чым дарослую, літаратуразнаўца Яніна Арлоў са Швецыі тлумачыць адметным падыходам дзіцячых пісменнікаў да ўзаемаадносінаў кнігі і чытача.


– Магчыма ўсё залежыць ад таго, што ў нас вельмі шмат агульнага ў менталітэце. І людзі чытаюць кнігі ды пазнаюць нешта з сябе. А дзіцячая літаратура – больш прамалінейная, непасрэдная, таму так лёгка ўспрымаецца. Шведская дзіцячая літаратура мае добрую славу ва ўсім свеце. У Швэцыі мы лічым, што наша дзіцячая літаратура займае бок дзіцяці, распавядае пра свет праз дзіцячыя перажыванні, светабачанне. Гэта не тая літаратура, што павучае, што глядзіць зверху ўніз на чытача. Але тут можа і праблема ўзнікаць, бо ў іншых краінах можа быць іншая перспектыва адносінаў паміж дзецьмі і дарослымі, -- зазначае Яніна Арлоў.


Электронная кніга Ўльфа Старка «Дыктатар» выйшла ў выдавецтве BYBOOKS. Яе стваральнікі падазраюць, што гэта другая ў свеце электронная кніга па-беларуску для дзяцей, даступная для планшэтаў Apple iPAD / iPHONE / iPOD.