Для тых, хто на Маршы: распрацавана афлайн-карта пратэста

Каманда Хаба Перамен распрацавала мабільны дадатак для Android, які дазваляе сачыць за сітуацыяй у горадзе падчас нядзельных маршаў нават, калі інтэрнэт адключаны. Пакуль карта працуе толькі для Мінска.

partyzanski_marsz_fota_dzmitryja_dzmitryeva__20__logo_2.jpg


Дадатак "Марш" — гэта афлайн-карта, дзе паказана становішча аб'ектаў і напрамкі іх руху (калоны маршу, АМАП, ціхары, кардон і г.д.).
Як гэта працуе
Падчас маршаў каманда Перамен сочыць за тым, што адбываецца ў горадзе па розных крыніцах і публікуе актуальныя даныя ў выглядзе шыфра.
Пры працуючым Інтэрнэце праграма абнаўляе даныя аўтаматычна або праз Telegram-канал t.me/meshmarch
Пры непрацуючым інтэрнэце ваш сябар, які застаўся дома з доступам у інтэрнэт, высылае вам шыфр у выглядзе SMS, і дадатак аўтаматычна абнаўляе карту.

Калі вы ведаеце, што такое docker, то можна наладзіць аўтаматычную рассылку.
Калі вы гуляеце кампаніяй, то смс-рассылку досыць наладзіць на адзін тэлефон — дадатак разашле шыфр астатнім прыладам паблізу па Bluetooth.
Больш падрабязна пра дадатак Марш тут.