Драгун падтрымаў Леўчанка: «Захапляюся тым, што ты робіш для беларускага народа»

Адзін з лідараў БАТЭ Станіслаў Драгун падтрымаў баскетбалістку Алену Леўчанка: «Я заўсёды захапляўся тваёй гульнёй за зборную. Цяпер я захапляюся тым, што ты робіш для беларускага народа»

leuczanka.jpg

«Лена, трымайся. Я заўсёды захапляўся тваёй гульнёй за зборную. Цяпер я захапляюся тым, што ты робіш для беларускага народа», — запісаў Станіслаў Драгун у сторыс інстаграм.

Баскетбалістка Алена Леўчанка была затрыманая ў аэрапорце перад запланаваным вылетам на лячэнне і рэабілітацыю. У гэты ж дзень адбыўся суд. Алена асуджаная на 15 сутак за «здзел у несанкцыянаваным мітынгу» і «непадпарадкаванне міліцыі».

Паводле tribuna.com