Федэрацыя гандбола зняла з чэмпіянату клуб, які адмовіўся праводзіць матч з-за арышту Леўчанка
Гандбольны клуб «Віцязь» адхілілі ад удзелу ў чэмпіянаце Беларусі, паведамляе «Наша Ніва»
Камандзе было залічана тэхнічнае паражэнне. Рэгламент чэмпіянату Беларусі прадугледжвае зняцце каманды з турніру за няяўку на матч.
Нагадаем, «Віцязь» учора адмовіўся выходзіць на матч супраць «Машэкі» праз затрыманне баскетбалісткі Алены Леўчанка. У клубе патлумачылі, што арышт Леўчанка яны лічаць незаконным і пратэстуюць супраць ціску на грамадзян Беларусі.