Дрэвы выставілі шыпы супраць гандлёвага цэнтра ў Барысаве
Людзі «зашыпавалі» цвікамі сосны на месцы будаўніцтва гандлёвага цэнтра — канфлікт разрастаецца.

Паколькі так званыя «грамадскія абмеркаванні» будаўніцтва таго ці іншага бізнес-аб'екта праходзяць у Барысаве па заведама пройгрышным для грамадскасці сцэнары, мясцовыя ўлады, падобна, самі штурхаюць нязгодных на альтэрнатыўныя формы пратэсту.
Сёння ў сасновым лесе на скрыжаванні вуліц Будаўнікоў і Гагарына, які павінен быць высечаны для будаўніцтва чарговага гандлёвага цэнтра, на дрэвах можна было бачыць налепкі з надпісам «Шыпы».
І сапраўды, ў ствалы соснаў, якія павінны быць высечаныя, загнаныя агромністыя цвікі. Цяжка сказаць, наколькі такія шыпы могуць паўплываць на здароўе дрэў, але бензапілы вальшчыкаў лесу відавочна могуць пашкодзіць.

Аддзел інфармацыі barysau.by паводле ex-press.by (здымкі Міхаіла Васільева)