Дзень народзінаў за кратамі: павіншуйце палітвязня Андрэя Папова
Сёння 24-годдзе за кратамі сустракае Андрэй Папоў. Ён вучыўся ў Мінскім каледжы прадпрымальніцтва, атрымаў прафесію менеджара-эканаміста. Перад затрыманнем працаваў гібнікам па метале, а паралельна навучаўся кампутарнай графіцы.
Першы раз Андрэй быў паранены і затрыманы 9 жніўня на акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў. Трое сутак правёў у ІЧУ Жодзіна, пасля чаго быў вызвалены. Зноў Андрэя затрымалі 1 верасня ўжо па крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках.
Яму было прад’яўленае абвінавачанне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — «Удзел у масавых беспарадках».
Суд Заводскага раёна вынес прысуд палітвязню. Яго прызналі вінаватым па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу і прысудзілі пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд вынесла суддзя Анжэла Касцюкевіч.
«Новы Час» віншуе Андрэя з днём народзінаў! Жадаем моцы, вытрымкі, аптымізму і найхутчэйшага вызвалення!
Адрас для лістоў: Следчая турма №8. 222163, Жодзіна, вул. Савецкая, 22А. Андрэю Дзмітрыевічу Папову.