Паліна Шарэнда-Панасюк: у берасцейскім СІЗА № 7 катуюць вязняў
Жанчына змагла перадаць на волю ліст, у якім апісвае жорсткае стаўленне да зняволеных.

У прыватнасці, там усталявалі парадак дня, паводле якога зняволеных абавязваюць знаходзіцца ў сядзячым становішчы з 6-й да 22-й гадзіны, а за спробы прылегчы пагражаюць змяшчэннем у карцар.
«Нават у здаровых людзей ужо праз некалькі дзён зʼяўляюцца праблемы са страўнікам, болі ў хрыбетніку, пачынае скакаць ціск. Медычную дапамогу ў гэтых выпадках у СІЗА ў поўнай меры не аказваюць», – піша Паліна.
Акрамя таго, яна сведчыць, што ў ізалятары фактычна цалкам вугляводнае харчаванне, што таксама кепска адбіваецца на здароўі.
«Лічу, што гэта нясе пагрозу фізічнаму і псіхічнаму здароўю зняволеных у СІЗА №7 і, па сутнасці, зʼяўляецца ўзаконеным катаваннем», – заяўляе Шарэнда-Панасюк у сваім лісце.