Год у камеры без суду. Статкевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да канца траўня
Палітык пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы. Калі будзе суд, невядома.

Жонка Мікалая Статкевіча, Марына Адамовіч у сваім акаўнце на
facebook паведаміла, што тэрмін утрымання пад вартай Мікалая Статкевіча
працягнулі да 29 траўня, палітык пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай
справы. Да гэтай даты фактычна палітык як мінімум будзе адзін год пад арыштам
без суду.
Марына Адамовіч піша, што Мікалай Статкевіч «у кожным лісце
выказвае падтрымку годным і смелым беларусам».
15 снежня Статкевічу выставілі новае абвінавачаньне — у
падрыхтоўцы масавых беспарадкаў (ч. 2 арт. 293 КК). Максімальнае пакаранне
паводле гэтага артыкулу — 8 гадоў пазбаўлення волі.
Паводле «Свабоды».