Дзень працы ў Беларусі: тысячы палітзняволеных працуюць за 1,5 долара ў месяц
Цяперашні Дзень
працы 1 траўня і тэма змагання за правы працоўных паўсталі ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Калі б
рабочым раптам прыйшлося змагацца за тое ж у сённяшняй Беларусі, у іх было б
мала шанцаў. Мірныя акцыі не ўзгадніў бы выканкам, а забастоўкі скончыліся б
прыездам АМАП і масавымі звальненнямі.

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова выказалася з нагоды 1 траўня — Міжнароднага дня салідарнасці працоўных або Дня працы:
Гэты дзень адзначаюць пад рознымі назвамі ў многіх дзяржавах. У шмат якіх краінах гэта дзяржаўнае свята, якое мае на мэце праявіць павагу да працоўных. Дзень працы 1 траўня і тэма змагання за правы працоўных у сучасным выглядзе паўсталі ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Тады працоўны рух вылучыў у якасці аднаго з асноўных патрабаванняў увядзенне васьмігадзіннага працоўнага дня.
Пра гэта нагадвае і Вольга Гарбунова і адзначае, што амаль два стагоддзі таму працоўным было прасцей змагацца за свае правы, чым нашым сучаснікам у цяперашняй Беларусі:
— Сёння ў Беларусі і шмат дзе ў свеце адзначаюць Дзень працы. Яго вытокі – у барацьбе рабочых за свае правы. Адным з асноўных іх патрабаванняў яшчэ ў 19 стагоддзі было ўвядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня.
Калі б рабочым раптам прыйшлося змагацца за тое ж у сённяшняй Беларусі, у іх было б мала шанцаў. Мірныя акцыі не ўзгадніў бы выканкам, а забастоўкі скончыліся б прыездам АМАП і масавымі звальненнямі.
Умовы неспрыяльныя. Незалежны прафсаюз ліквідаваны. А праўладны здольны толькі ўхваліць чарговае рашэнне начальства: не працягнуць кантракт нязручнаму супрацоўніку, і нават зладзіць публічны наганяй на агульным сходзе. З асвятленнем у раёнцы.
Глядзіце таксама

«Першамай» праходзіць у Беларусі ва ўнікальнай атмасферы.
Калі тысячы палітзняволеных працуюць за літаральна 1,5 долара ў месяц. Калі на некаторых прадпрыемствах уведзены вымушаны чатырохдзённы тыдзень і затрымліваюцца заробкі.
Калі затрыманне на суткі – «адміністратыўка» – афіцыйна няўважлівая прычына для пропуску працы і падстава для звальнення.
Калі на суткі могуць забраць з бальнічнага – у нестабільным стане.
Калі звольненых па палітычных матывах робіцца ўсё болей. Калі начальнікі – не кваліфікаваныя спецыялісты, а стаўленікі спецслужбаў…
У нас ёсць шанец пабудаваць Новую Беларусь, дзе ўсяго гэтага не будзе. Давайце зробім гэта разам».