Дзіцячы хоспіс ладзіць дабрачынны "Валошкавы баль"
«Валошкавы баль» — дабрачынны вечар у падтрымку будаўніцтва новага будынка Беларускага дзіцячага хоспіса адбудзецца 27 лістапада 2015 года.
Мерапрыемства пройдзе ў Нацыянальнай школе прыгажосці па адрасе г. Мінск, вул. Мельнікайтэ, 4. Пачатак вечарыны запланаваны на 19:00. Традыцыйнай часткай падзеі з'ёсць дабрачынная латарэя і аўкцыён. Усе сродкі будуць пераведзеныя на рахунак будаўніцтва дзіцячага хоспіса.
Дабрачынны баль у падтрымку будаўніцтва новага будынка дзіцячага хоспіса ўжо стаў традыцыйным мерапрыемствам, якое ладзіць арганізацыя «Беларускі дзіцячы хоспіс». У гэтым годзе арганізатары вырашылі ўплесці беларускія матывы ў кожны элемент вечара і запрашаюць гасцей таксама дадаць у свой строй элементы васільковага колеру.
Урачыстае адкрыццё
баля адбудзецца пад акампанемент «узорна-паказальнага аркестра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» пад кіраўніцтвам Сяргея Касцючэнкі. Праграма баля таксама прадугледжвае моднае
дэфіле з удзелам вядомых мадэльераў краіны і яркіх, таленавітых прадстаўніц шоу-бізнесу Мінска.
Сваёй прысутнасцю ўшануюць дабрачынны баль Майкл Сцепанян — таленавіты малады выканаўца, прадзюсер і афіцыйны кампазітар шоў «Зорны дуэт», які традыцыйна праходзіць у
Крамлёўскі Палацы, а таксама знакамітая салістка Тэатра оперы і балета ім. Абая ў Алматы Клаўдзія Пацёмкіна.
Кожны баль абавязкова мае танцавальную частку. ансамбль гістарычнага танца «Версаль», узорная студыя бальнага танца «Шарм» і анімацыйная кампанія «Майстэрня ўражанняў» узялі шэфства над гэтай часткай бала. Т
Адмысловымі лотамі
аўкцыёну будуць тры мячы з аўтографамі футбалістаў клуба БАТЭ, іспанскага клуба Барселона і нямецкага клуба Баер.
Тэнісныя мячы і футболка з подпісам Максіма Мірнага, а таксама асабістыя лыжы трохразовы алімпійскі чэмпіёнка 2014 года, уладальніцы вялікага Крыштальнага глобуса Кубка свету па біятлоне (2014/15),
двухразовай чэмпіёнкі свету (2012 і 2013) і ўладальніцы 5 малых Крыштальных глобусаў Кубка свету па біятлоне Дар'я
Домрачавай.
За падрабязнай інфармацыяй, а таксама наконт удзелу ў мерапрыемстве звяртайцеся, калі ласка, па тэлефоне +375 (29) 650-48-70 ці 8 (017) 505-27-47.