Дзясяткі мігрантаў з боку Беларусі намагаліся перайсці мяжу Латвіі і Літвы за мінулыя суткі

У Латвіі за мінулыя суткі затрымалі 11 нерэгулярных мігрантаў. Дзвюм групам з 6 і 5 чалавек дазволілі перайсці мяжу з гуманітарных прычынаў. Яшчэ аднаго чалавека не прапусцілі праз мяжу, паведамілі латвійскія памежнікі.

dbd5ba8f_310a_4fdd_90d1_7a1ffb4f64d8_cx0_cy7_cw0_w1023_r1_s.webp

У СМІ і сацыяльных сетках Латвіі ідзе дыскусія, ці прапускаць мігрантаў з Беларусі на сваю тэрыторыю.

Ад пачатку году 377 чалавек перайшлі латвійскую мяжу ў абыход пунктаў пропуску.

Літоўскія памежнікі паведамілі, што не прапусцілі цераз мяжу дзясяткі мігрантаў, перадае Delfi з спасылкай на BNS. Нікога не прапусцілі і не затрымалі, вынікае з апублікаванай статыстыкі.

З пачатку года на літоўска-беларускай мяжы затрымалі больш за 4137 нерэгулярных мігрантаў.

Паводле «Свабоды»