Кіраўнік Еўрапарламента абвінаваціў Беларусь у выкарыстанні мігрантаў для гібрыднай вайны з ЕС

Прэзідэнт Еўрапейскага парламента Давід-Марыя Сасолі назваў ганьбай выкарыстанне беларускім рэжымам мігрантаў для вядзення гібрыднай вайны супраць Еўрасаюза, заявіўшы пра неабходнасць узмацнення пагранічнага кантролю на еўрапейскіх межах.

reform.by

reform.by


«Бяспека Эстоніі, Латвіі і Літвы з'яўляецца еўрапейскім прыярытэтам. Нам неабходна ўзмоцніць кантроль на нашых еўрапейскіх межах, ад якіх залежыць бяспека ўсіх грамадзян Еўрапейскага Саюза. Мы бачым, што ідзе свайго роду гібрыдная вайна. Беларусь спрабуе выкарыстаць мігрантаў у сваіх інтарэсах. Гэта ганьба, і мы не можам дапусціць, каб гэта працягвалася», — заявіў ён у пятніцу ў інтэрв'ю тэлерадыёвяшчанню Эстоніі ERR.
Паводле яго слоў, літоўска-беларускую мяжу працягласцю ў 700 кіламетраў неабходна кантраляваць.
«"Frontex" прадаставіў Літве дадатковыя рэсурсы і афіцыйных асоб. Але мы маглі б зрабіць больш. Мы не можам пакідаць гэтую лінію адкрытай для дзеянняў Аляксандра Лукашэнкі», — сказаў Сасолі.
«Мы можам падтрымліваць дэмакратычную апазыцыю, уводзіць санкцыі, але ў нас няма ўлады скідаць Лукашэнку. (...) Што да рэжыму Лукашэнкі, санкцыі неабходна працягваць, санкцыі нанясуць шкоду рэжыму і датычным да яго людзям», — лічыць кіраўнік Еўрапарламента.
Паводле interfax.by