Дзве кнігі і тры тэлеграм-каналы прызнаныя «экстрэмісцкімі»
У Беларусі павялічыўся спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведамляе reform.news.
![joshua_hoehne_wprtkrw8krq_unsplash.jpg joshua_hoehne_wprtkrw8krq_unsplash.jpg](/img/v1/images/joshua_hoehne_wprtkrw8krq_unsplash.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
13 траўня суд Цэнтральнага раёну Мінска прызнаў экстрэмісцкай
кнігу «Беларусь на ростанях» (складальнік і рэдактар А.Тарас).
17 траўня суд Мінскага раёна прызнаў экстрэмісцкай кнігу
«Беларуская нацыянальная ідэя» Змітра Лукашука і Максіма Гарунова.
Таксама прызананыя экстрэмісцкімі тэлеграм-чаты «Беларусы ва Украіне-чат» і «План Б ЧАТ», а таксама тэлеграм-канал «Эканоміка Беларусі».