Эдуард Бабарыка не здолеў аспрэчыць меру стрымання
Абарона Эдуарда Бабарыкі паспрабавала абскардзіць меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Пасяджэнне праходзіла сёння ў
закрытым рэжыме ў судзе Партызанскага раёна.
Скаргі Эдуарда Бабарыкі і яго адвакатаў на меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту пакінутыя судом без задавальнення.
Абарона не збіраецца спыняцца, і адразу ж падала скаргу на пастанову. Цяпер абскарджанне мусіць адбыцца на гарадскім узроўні.
Мяркуецца, што пасяджэнне можа адбыцца на наступным тыдні.