Палітзняволенага анархіста Мікіту Емяльянава будуць судзіць 27 студзеня

Анархіста Мікіту Емяльянава, асуджанага да 4 гадоў калоніі, зноў будуць судзіць 27 студзеня.

img_0946_logo__1__logo_1_1_1_2_logo_1.jpg

Інфармацыя пра гэта з'явілася ў закрытай групе ў падтрымку палітвязня ў Фэйсбуку.
Паведамляецца, што Мікіту Емяльянава перавялі ў корпус для абвінавачаных (СІЗА), дзе ён чакае суда па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне супрацоўнікам калоніі). Суд над палітвязнем прызначаны на 27 студзеня.
З 9 чэрвеня 2020 года Емяльянава перавялі на строгі турэмны рэжым у Магілёўскую турму №4. За час знаходжання Мікіты ў турме на яго склалі 62 рапарты аб парушэнні рэжыму. Перад Новым годам ён атрымаў чарговыя 20 сутак ШІЗА.
Мікіта Емяльянаў асуджаны за атаку будынка Мінскага гарадскога суда чырвонай фарбай і кіданне «кактэйля Молатава» ў СІЗА №1 у знак салідарнасці з анархістам Дзмітрыем Паліенкам у 2019 годзе.
Падтрымайце палітвязня лістамі: Емяльянаў Мікіта Уладзіміравіч212011, вул. Крупскай 99А, СТ-4, г. Магілёў