Палітвязень Максім Знак у калоніі сустрэўся з адвакатам
14 студзеня Максім Знак сустрэўся з адвакатам у калоніі №3 "Віцьба".
![Максім Знак. Фота: штаб Віктара Бабарыкі Максім Знак. Фота: штаб Віктара Бабарыкі](/img/v1/images/photo_2020_09_10_12_34_05_1000x666_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Максім Знак. Фота: штаб Віктара Бабарыкі
Па словах адваката, Знак знаходзіцца на каранціне, здаровы і адчувае сябе добра. Ён чытае кнігі і піша апавяданні. Лістоў у калоніі Максім пакуль не атрымліваў, паведамляе прысвечаны Знаку тэлеграм-канал.
Максіма Знака прыгаварылі да 10 гадоў пазбаўлення волі. Ён быў прызнаны вінаватым у змове з мэтай захопу ўлады, закліках да захопу ўлады, стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкага фармавання. У студзені Знака перавялі ў калонію "Віцьба".
reform.by