Эксперты: Блакаванне інтэрнэту стала адным з ключавых каталізатараў рэвалюцыйных падзей у Беларусі

Цэнтр перадавога вопыту ў галіне стратэгічных камунікацый NATO (NATO StratCom Centre of Excellence) апублікаваў даклад каманды экспертаў iSANS аб блакаваннях інтэрнэту ў Беларусі. У ім тлумачыцца, чаму беларускія ўлады самі не змаглі працягнуць без інтэрнэту больш за 4 дні, калі заблакавалі яго для беларусаў 9-12 жніўня.

internet_blackout.jpg


Эксперты прыйшлі да высновы, што блакаванне інтэрнэту стала адным з ключавых каталізатараў рэвалюцыйных падзей у Беларусі.
У жніўні 2020 года спецслужбы Беларусі паспрабавалі рэалізаваць першую ў еўрапейскай гісторыі поўнае блакаванне доступу да сеткі інтэрнэт у межах асобна ўзятай дзяржавы. Жнівеньскія падзеі паказалі, што ў грамадстве з масавым доступам у інтэрнэт блакаванне лічбавых камунікацый выклікае ўзмацненне пратэснага руху, а не яго згасанне.
9-13 жніўня 2020 спецслужбы Беларусі па прамым загадзе Аляксандра Лукашэнкі паспрабавалі пазбавіць грамадзян магчымасці каардынаваць мірныя пратэсты і прадухіліць распаўсюд інфармацыі аб запланаваных уладамі забойствах і катаваннях мірных пратэстоўцаў байцамі спецатрадаў МУС, КДБ і сіл спецыяльных аперацый (ССА).
Насуперак чаканням кіраўніцтва Беларусі, блакаванне інтэрнэту ў жніўні 2020 выклікала адваротны эфект і прывяло не толькі да паскарэння рэвалюцыйнай сітуацыі, але і да сур'ёзных эканамічных страт. Паводле ацэнак экспертаў Netblocks, Беларусь губляла больш за 56 мільёнаў долараў у дзень з-за адключэння інтэрнэту.
У разгар пратэстаў Беларусь выйшла ў глабальныя лідары па выкарыстанні інструментаў абыходу Інтэрнэт-блакаванняў. Інфармацыя аб злачынствах супраць чалавечнасці, якую група на чале з Аляксандрам Лукашэнкам спрабавала схаваць на працягу 60 гадзін, трапіла да інтэрнэт-карыстальнікаў у канцэнтраваным выглядзе і прывяла да паскоранай мабілізацыі пратэсных груп ва ўсіх пластах насельніцтва.
Спадарожныя эканамічныя страты, поўнае спыненне лічбавай эканомікі, і інфраструктурны хаос, які паралізаваў працу дзяржавы як інстытута, вымусілі спецслужбы Беларусі аднавіць публічны доступ да інтэрнэту на чацвёрты дзень пратэстаў.
Ці здольная беларуская дзяржава атрымаць поўны кантроль над інфармацыйным асяроддзем? Па стане на сярэдзіну лістапада 2020 года кароткі адказ — не. Хоць беларускія ўлады дэ-факта маюць манаполію на друкаваныя СМІ, ТБ і радыё, распаўсюджванню інфармацыі праз тэлеграм яны не могуць перашкодзіць. Адключыць тэлеграм можна, толькі заблакаваўшы інтэрнэт цалкам, але гэта немагчыма зрабіць без шкоды для нацыянальнай эканомікі. Узаемасувязь лічбавых бізнес-рашэнняў (такіх як лічбавыя плацяжы) і рэальнага гандлю і паслуг стала настолькі неабходнай для эканомікі, што інтэрнэт-блэкаўт не можа быць зброяй для дзеючых чыноўнікаў.
Кароткія вынікі даследавання апублікаваў iSANS у сваім тэлеграм-канале, а поўную версію дакладу можна прачытаць тут.
Паводле the-village.me