«Фактар дэмбеля»: з прыходам навабранцаў можа адбыцца дэмаралізацыя войска

Цікавы нюанс, пра які пакуль не пішуць аналітыкі — «фактар дэмбеля». У лістападзе адбудзецца дэмабілізацыя з войска адслужыўшых беларусаў, а на іх месца прыйдуць сённяшнія адлічаныя студэнты ды ўдзельнікі пратэстаў.

maxresdefault031120201002.jpg


Набор навабранцаў адбываецца цяпер не толькі ў «звычайныя» часткі, але і ў часткі ўнутраных войскаў, у тым ліку ў знакамітую в/ч 3214, адзначае телеграм-канал «Рэфлексія і рэакцыя». Прыйдуць тыя, хто бачыў усё. Сыдуць з радасцю тыя, хто дасведчаны і ў каго «набіта рука».

З прыходам навабранцаў непазбежна пойдзе новая хваля працэсу раскладання маральнага стану частак. Чым больш туды сыдзе ўчорашніх студэнтаў, тым мацней будуць расхістаныя калектывы. Асобна будзе стаяць пытанне адбору салдат тэрміновай службы ў часткі, якія маюць дачыненне да падаўлення пратэстаў. Трэба будзе нейкім чынам адбіраць максімальна лаяльных, чаргі з жадаючых можа не быць. Да таго ж, працуе фактар дэмаграфічнай ямы.

Акрамя гэтага ёсць рызыка, што навабранцы масавага могуць прынесці ў частцы кавід. Тут стаіць пытанне арганізацыі працяглага каранціну, што, натуральна, ніяк не ўмацоўвае боегатоўнасць частак.

Гэта накладваецца паралельна на амерыканскія выбары і рызыкі прыходу Байдэна, чыя пазіцыя па Беларусі ім неаднаразова агучвалася.

У Расіі паралельна адкрываецца «фронт» у Малдове. Выцягнуць Дадона будзе цяжка, у выніку ёсць рызыка атрымаць бучу там. Трэба скарачаць колькасць «франтоў».

Усё гэта, а таксама вуліца, што не сцішваецца, эканоміка і кавід сукупна павялічваюць ціск на дзеючы рэжым, падштурхоўваючы яго да здзяйснення памылак і да выніковай развязкі.