Фатограф Уладзь Грыдзін — на волі!
Фатограф Уладзь Грыдзін выйшаў на волю пасля 13 сутак арышту.
Уладзя сілавікі абвінавацілі ў непадпарадкаванні — нібыта падчас правядзення ператрусу ён не пускаў у кватэру міліцыянтаў.
Уладзь Грыдзін шмат здымаў спартовыя мерапрыемствы, нейкі час супрацоўнічаў з "Радыё Св*бода".
У верасні 2020 года журналіст быў затрыманы падчас выканання журналісцкіх абавязкаў і адседзеў 11 дзён на Акрэсціна.
Уладзь быў пераможцам і прызёрам конкурсу Belarus Press Photo, яго здымкі публікавалі сусветныя агенцтвы і СМІ.