«Фаўна горада» перапоўненая: валанцёры просяць пра дапамогу

«Фаўна горада» — гэта дзяржаўнае прадпрыемства, профіль якога не толькі часовае ўтрыманне катоў і сабак, але і іх прыём і адлоў. У зоаваланцёраў заўсёды былі пытанні да прадпрыемства, але цяпер гаворка не пра правілы ўтрымання і не пра тое, як іх парушаюць. Работнікі і валанцёры прытулку б'юць трывогу: ён перапоўнены.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

На 120 вальераў прыпадае 123 сабакі, і колькасць жывёл, якія трапілі ў адлоў павялічваецца з кожным днём, піша «Зялёны партал».

У сітуацыі ёсць два рашэнні: масавае ўсыпленне для вызвалення месцаў альбо часовы ці сталы дом для сабак.

Выратаваць жывёлу з «Фаўны горада» проста: дастаткова ўзяць пашпарт, ланцужок з ашыйнікам або пераноску і прыйсці па адрасе: Мінск, вул. Гурскага, 42.

Прытулак адкрыты штодня з 9:00 да 19:00 (абед з 13:00 да 14:00).

gurskaga_2_1.png