«Фауна горада» ў 2016 годзе перадала новым гаспадарам 3 тысячы жывёл

У мінулым годзе новым гаспадарам былі перададзеныя 3 080 жывёл: 1 678 сабак і 1 402 ката, паведамілі ў ДП "Фауна горада".

otdam-darom-by.livejournal.com

otdam-darom-by.livejournal.com


"На працягу мінулага года мы адлавілі 1 567 сабак і 2 486 катоў. Прынялі ад жыхароў горада 611 сабак і 588 катоў", — адзначыла дырэктар ДП "Фауна горада" Тамара Царыкоўская.
Яна расказала, што цяпер прапрацоўваецца ідэя аб арганізацыі месцаў для ўтрымання адлоўленых або прынесеных людзьмі жывёл на базе гасцініцы для хатніх гадаванцаў, бо ў вальерах усім не хапае месца, паведамляе zviazda.by.

Такім чынам, паводле афіцыйнай інфармацыі, у "Фауну горада" на Гурскага трапілі 2178 сабак, а знайшлі новых гаспадароў толькі 1678 з іх. Хацелася б думаць, што рэшту — усіх 500 сабак — аддалі старым гаспадарам, а не ўсыпілі. Яшчэ горш сітуацыя з катамі: за год туды трапілі 3074 жывёлы, з іх знайшлі новых гаспадароў толькі 1402. Пра лёс 1672 катоў, што не знайшлі новых гаспадароў, у "Фауне горада" не згадалі.