Фотафакт: 133% затрыманых падчас пратэстаў
У эфіры БТ сёння выйшла праграма «Понятная политика. Плюс», прысвечаная пратэстам. Паказалі фрагмент статыстыкі пра затрыманых дэманстрантаў. І лічбы відавочна не сыходзяцца, звярнула ўвагу Наша Ніва.

На БТ паказалі, што сярод затрыманых падчас мітынгаў 9-12 жніўня было:
— 52% беспрацоўных
— 54% супрацоўнікаў камерцыйных структур
— 27% супрацоўнікаў дзяржпрадпрыемстваў
Агулам 133%.
Дзякуючы якой метадалогіі даследавання прыйшлі да такіх лічбаў — невядома.
"Пэўна, Ярмошына лічыла" — жартуюць інтэрнэт-карыстальнікі.