ФОТАФАКТ: Міліцыя патрабуе згарнуць бел-чырвона-белыя сьцягі на фэстывалі «Вольнае паветра»
5 ліпеня на хутары «Шаблі» пад Валожынам адбыўся традыцыйны фэст «Вольнае паветра». Купалле — галоўная тэма сёлетняга фэстывалю, якая цалкам перакраіла фармат яго правядзення.

Арганізатары прапанавалі гасцям фестывалю пагрузіцца ў атмасферу традыцыйнага беларускага рытуальнага дзейства. Вечарам 5 ліпеня на галоўнай сцэне адбыўся канцэрт, у якім узялі ўдзел гурты «Альтанка», «Vuraj», «Стары Ольса» і «Троіца». Пасля 23-й гадзіны пачалася святочная купальская эстафета з купальскімі спевамі і вогнішчам.
Радыё Свабода стала сведкам непрыемнага інцыдэнту з мясцовай міліцыяй. Калі над намётавым мястэчкам з'явіліся бел-чырвона-белы і ўкраінскі сцягі, міліцыянты запатрабавалі іх згарнуць. Сцягі ўсё ж узнялі, але пазней, каля купальскага вогнішча.


