Футбаліст Сяргей Герасімец: БЧБ-сцяг павінен стаць сімвалам свабоды, незалежнасці, справядлівасці і закона

Былы нападаючы зборнай Беларусі сам гуляў пад бел-чырвона-белымі колерамі і дагэтуль тое шануе. 

herasim.jpg

— Колер сцяга для мяне не прынцыповы, — цытуе Сяргея Герасімца «Трыбуна». — Спакойна ўспрымаю бел-чырвона-белы сцяг, з такой жа павагай ставіўся да чырвона-зялёным сцяга, які быў дзяржаўным у савецкі час. Можа, для кагосьці сімволіка і мае значэнне. Для мяне ж важней стаўленне да людзей, краіны і грамадства, парадка і закона.

Шчыра кажучы, не чуў нічога дрэннага пра бел-чырвона-белы сцяг. Вядома, трэба ведаць гісторыю, памятаць яе і выхоўваць на гэтым наступныя пакаленні, тым больш што Беларусь — маладая краіна. Не ведаю гісторыю чырвона-белага сцяга, які цяпер адстойвае народ Беларусі, але, у любым выпадку, гісторыю трэба рабіць самім. Гэты сцяг павінен стаць сімвалам свабоды, незалежнасці і справядлівасці, сімвалам закона. Тады ён будзе мець сэнс.

Наогул, для мяне вельмі важныя падзеі ў Беларусі, люблю вашу краіну, сачу за ўсім і перажываю. Хачу, каб у краіне быў парадак, закон і справядлівасць, каб не было гвалту. Пад якім сцягам гэта адбудзецца, мне не прынцыпова.

Сяргей Герасімец — ураджэнец Украіны, сёння жыве ў Расіі, але падчас футбольнай кар'еры выступаў за Беларусь, дзе апынуўся яшчэ ў савецкія часы. Асаблівую вядомасць футбалісту прынёс легендарны пераможны гол у вароты каманды Галандыі ў 1995-м годзе, калі зборная Беларусі яшчэ гуляла пад БЧБ-сцягам.