Галоўны рэдактар «КП» расказаў падрабязнасці затрымання Мажэйкі ў Маскве

Расійскія спецслужбы садзейнічалі затрыманню ў Маскве журналіста «Комсомольской правды» Генадзя Мажэйкі. Пра гэта ў інтэрв'ю RTVI заявіў галоўны рэдактар расійскай «КП» Уладзімір Сунгоркін.

photo_2021_10_16_10_12_02.jpg


Паводле слоў Сунгоркіна, Мажэйка спрабаваў вылецець з Масквы ў Варшаву, аднак яму «дапамаглі» перасесці на рэйс да Мінска.
«Неафіцыйна мы ведаем наступнае: калі ён прыехаў у аэрапорт "Шарамеццева" на рэгістрацыю рэйса ў Варшаву, да яго падышлі супрацоўнікі нашых спецслужб, зноў жа, я кажу "нашы" неафіцыйна, і сказалі: "Дарагі таварыш Мажэйка Генадзь, вы лічыцеся ў нас у спісах непажаданых персон і павінны пакінуць Маскву". Як я разумею, ён кажа: "Ахвотна пакіну, вось мой квіток у Варшаву". "Выбачайце, не-не-не, вы павінны пакінуць Маскву і вярнуцца туды, адкуль вы да нас прыбылі, — вы павінны вярнуцца ў Мінск, і мы вам у гэтым дапаможам", — расказаў Сунгоркін.
Пасля гэтага, паводле яго слоў, Мажэйку завялі ў самалёт да Мінска, дзе яго сустрэлі супрацоўнікі КДБ Беларусі.