Мінскі гарадскі суд пакінуў журналіста «Камсамольскай праўды» пад вартай
Журналіста «Камсамольскай праўды» Генадзя Мажэйку ў суд не прывезлі. Працэс быў закрыты.

Генадзя Мажэйку затрымалі 1 кастрычніка за артыкул пра Андрэя Зельцэра. У СІЗА ў Жодзіне ён знаходзіцца ўжо другі тыдзень.
Журналісту было выстаўлена абвінавачанне па двух артыкулах — «Распальванне сацыяльнай варожасці» (арт. 130 КК) і «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК).