Па справе журналіста Генадзя Мажэйкі прызначана лігвістычная экспертыза. Яна праверыць шэсць слоў
Па справе ўзятага пад варту журналіста Генадзя Мажэйкі прызначаная лінгвістычная экспертыза. Эксперты правераць шэсць слоў з яго артыкула, паведаміў РІА «Новости» галоўны рэдактар «Комсомольской правды».
![kp_1410.jpg kp_1410.jpg](/img/v1/images/kp_1410.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Генадзя Мажэйку затрымалі за артыкул пра Андрэя Зельцэра —
праграміста, які загінуў у перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ. За публікацыю
гэтага артыкула ўлады заблакавалі сайт «КП у Беларусі». Журналісту
выставілі абвінавачанне па двух артыкулах — «Распальванне сацыяльнай
варожасці» (арт. 130 КК) і «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369
КК). У СІЗА ў Жодзіне ён знаходзіцца ўжо другі тыдзень.
Гісторыя з Мажэйкам прывяла да закрыцця прадстаўніцтва «КП» у Беларусі.
Паводле «Еўрарадыё».