Затрымалі крычаўскага журналіста Сяргея Няроўнага
У кватэры журналіста прайшоў ператрус.

Сяргей Няроўны
У Крычаве міліцыя затрымала журналіста і былога рэдактара недзяржаўнай газеты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага. Пра гэта паведмляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
У кватэры журналіста прайшоў ператрус, сілавікі забралі камп'ютарную тэхніку. На самога Сяргея Няроўнага склалі адміністрацыйны пратакол за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (19.11 КаАП).
Журналіста пакінулі ў ізалятары да суда, які пройдзе ў панядзелак.