Гродзенец атрымаў два гады калоніі за тое, што вывесіў сцяг на Кургане славы
Гродзенец Ігар Бузук асуджаны на два гады калоніі за вывешаны на Кургане славы ў Гродне бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе «Наша Ніва». Суд палічыў гэта здзекам з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК).
![Ігар Бузук на допыце Ігар Бузук на допыце](/img/v1/images/buzuk_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ігар Бузук на допыце
Прысуд вынес суд Кастрычніцкага раёна Гродна 12 кастрычніка.
41-гадовы бізнесмен Ігар Бузук у ноч на 11 ліпеня 2021 года прыехаў на ровары да мемарыяльнага комплекса «Курган славы» ў Гродне. Ён замацаваў БЧБ-палотнішча па-над чырвона-зялёным пры дапамозе сцяжак і падняў сцяг.
Бузука затрымалі летам пры спробе з'ехаць з Беларусі.