ГУБАЗіК затрымаў за іншадумства агранома з Ваўкавыскага раёна
Прэс-служба МУС паведамляе, што байцы гродзенскага ГУБАЗіКа затрымалі 23-гадовага жыхара Ваўкавыскага раёна, які працуе аграномам.
Яго вінавацяць у тым, што ён на сваёй старонцы «Вконтакте» нібыта абражаў Аляксандра Лукашэнку і размяшчаў «экстрэмісцкія матэрыялы» (нагадаем, словы «экстрэмізм» і «дэструктыўная дзейнасць» прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі цяпер выкарыстоўваюць для абазначэння любой праявы пратэставых настрояў і іншадумства).
Мяркуючы па відэа МУС, затрыманне агранома праводзілася паказальна жорстка.
На 23-гадовага жыхара Гродзеншчыны складзены адміністрацыйны пратакол за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», а таксама распачата крымінальная справа за абразу Лукашэнкі.
У прэс-рэлізе МУС падкрэсліваецца, што аграном удзельнічаў летась у акцыях пратэсту ў Гродне.