Гродзенскі Чапаеў стаў Булак-Балаховічам
Святкаванні Дня Герояў працягваюцца рознымі акцыямі па ўсёй Беларусі. У Гродна ўночы з 28 на 29 лістапада на помніку герою грамадзянскай вайны і савецкага фальклору Васілю Чапаеву з’явіўся надпіс: «Булак-Балаховіч».
Пра акцыю паведамляе наш гродзенскі карэспандэнт "Радыё Рацыя":
— У Гродна невядомыя патрыёты „перайменавалі” помнік герою грамадзянскай вайны Васілю Чапаеву на помнік генералу Булак-Балаховічу. Такім чынам гродзенцы адзначылі дзень герояў. Дзень, калі ў 1920 годзе беларусы змагаліся супраць бальшавікоў.
Візуальна на фотаздымках Чапаеў вельмі падобны да Булак-Балаховіча, і гэта стала адной з прычынаў «перайменавання».
Помнік Чапаеву знаходзіцца на сучаснай вуліцы заходнебеларускага паэта Міхася Васілька. За савецкім часам гэтая вуліца насіла імя Васіля Чапаева.