ГУБАЗіК затрымлівае людзей за «падрыхтоўку тэрактаў у Беларусі»

Прапагандысты ўжо паспелі зняць «гарачы» сюжэт.

1046223372_0_0_2876_2047_1440x900_80_0_1_631874ef4d2a0d7d6d33819a87b8a6a3.jpg.webp


Прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі паведамляе, што ГУБАЗіК затрымаў некалькі чалавек, якія нібыта «рыхтавалі тэракты і дыверсіі ў Беларусі». «Гарачыя падрабязнасці» абяцаюць расказаць вечарам у сюжэце на беларускім тэлебачанні.
Пакуль што заяўлена толькі, што затрыманыя нібыта былі завербаваныя ініцыятывай BYPOL і «беглай апазіцыяй», а інструкцыі атрымлівалі ад чат-бота «Плана "Перамога"»: дзе ўзяць гаручыя сумесі і як закладваць бомбы.
Намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч, каментуючы гэтыя затрыманні, заявіў, што «гэтая ініцыятыва — праект заходніх спецслужбаў, які прадугледжвае гвалтоўнае звяржэнне ўлады ў Беларусі» і што «ўдзельнікі праекта праходзяць навучанне на тэрыторыі Польшчы і атрымліваюць баявы досвед ва Украіне».
Нагадаем, пазаўчора, 14 кастрычніка, міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю расійскім СМІ паведаміў, што ў краіне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Падставай для гэтага чыноўнік назваў «правакацыі, якія плануюць суседнія дзяржавы, звязаныя ледзь не з захопам асобных участкаў тэрыторыі Беларусі». Пазней КДБ абверг гэтую інфармацыю. Аднак выглядае на тое, што ўсё-ткі заява Макея мела рэальныя падставы.