Іллю Міронава асудзілі да калоніі, але вызвалілі ў зале суда

Справу гомельскага валанцёра Іллю Міронава сёння, 24 кастрычніка, у 10 гадзін раніцы пачалі разглядаць у судзе. Але разгляд быў нядоўгі — прысуд вынеслі яшчэ да абеду.

illja_mironau.jpg

Гомельскага валанцёра Іллю Міронава асудзілі на 1,5 гады папраўчай калоніі і 200 базавых велічыняў штрафу.

Але паколькі Ілля Міронаў больш за год знаходзіўся ў СІЗА, яго пастанавілі вызваліць у залі суда. Цяпер Ілля нарэшце здолеў патрапіць дахаты.

Нагадаем, спачатку Іллю Міронава абвінавачвалі паводле арт. 130 КК («распальванне варажнечы»), але ў працэсе следства абвінавачанне замянілі на артыкул 369-1 («дыскрэдытацыя РБ»).