Інфармацыя пра катаванні ў СІЗА КДБ — "дзяржаўная таямніца"

Па выхадзе з следчага ізалятара КДБ у сакавіку 2011 года Алесь Міхалевіч заявіў пра шматлікія факты здзекаў і катаванняў і накіраваў скаргу ў пракуратуру, каб была праведзена праверка.



mihalevich1.jpg

Алесь Міхалевіч

Пакуль палітык быў у Беларусі, пракуратура не магла даць адказ, і толькі пасля яго ад'езда за мяжу, паведаміла, што па выніках праверкі прынята рашэнне адмовіць ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.

На днях адвакат Міхалевіча атрымаў цікавы дакумент.

"Аказваецца, матэрыялы праверкі, праведзенай па маёй заяве аб катаваннях, з'яўляюцца дзяржаўнай таямніцай. І таму адвакату не толькі не дадуць азнаёміцца з матэрыяламі, але нават не выдадуць копію пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, — напісаў Алесь Міхалевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. — Будучы ў следчым ізалятары, мне ўжо казалі, што наяўнасць людзей у чорным, якія з нас здзекаваліся і катавалі, з'яўляецца «таямніцай следства». Цяпер іх павысілі да «таямніцы, якая ахоўваецца законам". 

adkaz_genprakuratury_mikhalevichu.jpg

spring96.org