Ізраіль. Клоун Рональд супраць сіяністаў
Сярод ізраільцян, якія пражываюць на так званых «акупаваных тэрыторыях», хапае фанатаў фаст-фуда. Інакш бы такі шырокі пратэст з іх боку не выклікала навіна з дырэкцыі ізраільскай секцыі вядомай кампаніі.
«McDonald’s» вырашыў не адчыняць рэстаранаў на «акупаваных тэрыторыях», прычым па палітычных матывах. Гэта значыць, што гамбургеры можна набыць толькі ўнутры Зялёнай лініі — так называецца мяжа Ізраілю, якую ўстанавіла ААН у 1949 годзе.
Гэта рашэнне раз’юшыла радыкалаў. Яны пачалі кампанію байкоту «McDonald’s» у краіне. Цікава, што жыхароў згаданых тэрыторый не зацікавіла інфармацыя пра тое, што іншая фаст-фуд карпарацыя «Burger Ranch» абвясціла пра пачатак працы ў канфліктным рэгіёне.
Паводле ізраільскай прэсы