Камерцыйнаму дырэктару сеткі кінатэатраў Silver Screen Аляксандру Дземідовічу прысудзілі «хімію»
Зараз палітвязень знаходзіцца на волі, аб чым распавёў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
«Самы час рабіць значок "Хочаш скінуць 8 кг — спытай мяне, як". Зноў у страі. Поўны ідэй і разважанняў. Спрабую аднавіцца і з нястомным пачуццём геданіста атрымліваю асалоду ад кожнага дня, апошніх дзён лета і сустрэч з сябрамі», — напісаў Аляксандр Дземідовіч.
Як ён распавёў «Медыяз*не», яго прысудзілі да 2,5 гадоў «хіміі»
за грубае парушэнне парадку. На волю ён выйшаў пасля вынясення прысуду 22
жніўня. Цяпер чакае накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытыга тыпу.
Топ-менеджара
затрымалі на працоўным месцы 25 траўня і адправілі на 15 дзён арышту. Пазней у
дачыненні да яго распачалі крымінальную справу паводле артыкула 342 КК
(«Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак,
альбо актыўны ўдзел у іх»).