Дачка Мікалая Аўтуховіча запусціла тэрміновы збор на аплату працы адвакатаў

Суд ідзе цяпер інтэнсіўна, без перапынкаў, цягнецца штодня да 18.30, так што абвінавачаныя не паспяваюць на вячэру. Усе скаргі і хадайніцтвы адхіляюцца. Відавочна, стараюцца паспець вынесці прысуды да нейкага тэрміну.Тым часам сродкі на адвакатаў амаль вычарпаныя.

autuhovicz_1_1.jpg


«У Мікалая два адвакаты, але на працэсе заўсёды прысутнічае толькі адзін з іх, каб ашчадзіць сродкі (у кошт паслуг уключана і аплата за жытло, бо суд ідзе ў Гародні, а адвакаты мінскія).

Сябар Мікалая, які аплачваў паслугі аднаго з адвакатаў, больш такой магчымасці мець не будзе, сродкаў з папярэдняга збору засталося на пару дзён. Таму цяпер вельмі патрэбная дапамога.
Любы ўнёсак будзе важным і патрэбным. https://getdonate.org/en/campaign/430

Мікалай на дзіва хутка ўзнаўляе сілы пасля галадоўкі. Ужо ўжывае звычайную ежу і нават заказаў сала, цыбулю і часнок у перадачу. Лісты даходзяць толькі ад мамы і дачкі (але гэта прагрэс, раней і ад дачкі не аддавалі). Пасылкі, бандэролі, лісты і грошы на банкаўскі рахунак таксама будуць для Мікалая неацэннай падтрымкай. Адрас: вул. Кірава, 1, турма 1, 230023, г. Гродна. Аўтуховічу Мікалаю Мікалаевічу».


Падтрымайце палітвязня!