КДБ прыйшоў з ператрусам да лідаркі аб'яднання пенсіянераў «Наша пакаленне»
Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі прыйшлі з ператрусам да старшыні арганізацыі пенсіянераў «Наша пакаленне» Таццяны Зялко, паведамляе «Вясна».

Прычыны візіту сілавікоў невядомыя.
Таццяна Зялко пасля жнівеньскіх пратэстаў 2020 года ўдзельнічала ў маршах пенсіянераў. 14 снежня яе затрымалі на мітынгу ў Мінску, а на наступны дзень аштрафавалі па двух адміністрацыйных артыкулах.
Аб'яднанне беларускіх пенсіянераў «Наша пакаленне» мае шматгадовую гісторыю. Пасля таго, як Мінюст РБ у 2008 годзе адмовіў аб'яднанню ў рэгістрацыі, арганізацыя была зарэгістраваная ў Польшчы.
