Філосафу і метадолагу Уладзіміру Мацкевічу прад’яўлена абвінавачанне
Філосафу і метадолагу Уладзіміру Мацкевічу прад'яўлена абвінавачанне па арт 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Пра гэта паведаміў палітолаг Андрэй Ягораў.

Уладзімір Мацкевіч
«Мацкевічу сёння выстаўлена абвінавачанне паводле арт. 342 — гэта значыць, што пад арыштам могуць утрымліваць 2 месяцы. Потым могуць прадаўжаць, як гэта часта бывае», — цытуе допіс Ягорава ў Facebook REFORM.by.
Раней ва Уладзіміра Мацкевіча быў статус падазраванага. Паводле слоў Ягорава, Мацкевіч захоўвае бадзёрасць, скардзіцца на тое, што яго прымушаюць пагаліць бараду ў СІЗА.
Нагадаем, Уладзіміра Мацкевіча затрымалі 4 жніўня і змясцілі ў ІЧУ. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Затрыманую ў той жа дзень сацыёлага і каардынатара «Лятучага ўніверсітэта» Таццяну Вадалажскую 14 жніўня адпусцілі з ізалятара на Акрэсціна. Нядаўна Мацкевіча перавялі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.