Затрымалі брата былога аператыўніка ГУБАЗіКа, які выступіў супраць дзеянняў сілавікоў
17 жніўня сілавікі прыйшлі да Міхаіла Лупаносава, брата былога падпалкоўніка ГУБАЗіКа Станіслава Лупаносава, які выехаў з Беларусі, асудзіўшы дзеянні былых калег, паведамляе «Наша Ніва».

Ілюстрацыйнае фота
Вядома, што Міхаіл быў дырэктарам будаўнічай фірмы. Затрымалі яго супрацоўнікі МУС па ч.1 арт. 427 КК («Службовы падлог»). Інкрымінаваныя яму падзеі адбываліся ў 2016 годзе. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна.
Нагадаем, падпалкоўнік Станіслаў Лупаносаў адслужыў у міліцыі амаль 20 гадоў. Апошнія месяцы — у Галоўным упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. У сакавіку стала вядома, што ён супрацоўнічаў з ініцыятывай «BYPOL» да свайго звальнення ў снежні мінулага года.
КДБ Беларусі ўнёс яго ў спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. Яго абвінавачваюць у замаху на акт тэрарызму, здзейснены арганізаванай групай (ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 289 Крымінальнага кодэкса Беларусі).
У траўні ўказам Лукашэнкі Станіслаў Лупаносаў быў пазбаўлены звання падпалкоўніка міліцыі.