Кіраўнікі дыпламатычных місій краін ЕС наведалі Курапаты і Трасцянец

Сёння, 5-га лістапада, кіраўнікі размешчаных у Мінску дыпламатычных місій краін Еўрапейскага Саюза, а таксама Часовы павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь, наведалі Курапаты і Трасцянец, масавыя магілы ахвяраў таталітарных рэжымаў дваццатага стагоддзя.



publication_70738_1064.jpg

Дыпламаты традыцыйна наведваюць гэтыя месцы з нагоды Дзядоў, Дня памінання продкаў, каб аддаць даніну павагі памяці ахвяраў.

У Курапатах дыпламаты ўсклалі кветкі ля мемарыяльных знакаў, у тым ліку ля Крыжа памяці і на пагорку каля валуна, якім пазначана месца, абранае ўрадам Беларусі для ўзвядзення мемарыяла, які ўвекавечыў бы памяць пра трагічныя лёсы людзей, забітых і пахаваных тут.