Дзядоўскае шэсце скончылася. Затрыманы чалавек у майцы «Лукашенко, уходи»
Напрыканцы мітынгу міліцыя затрымала Юрыя Рубцова з Гомеля, які быў у майцы з надпісамі «Лукашенко, уходи» і з адваротнага боку — «Четырежды президент — нет! Это не президент, а царь-самозванец!».

Яшчэ падчас збору ўдзельнікаў шэсця на пляцоўцы каля менскага гадзіннікавага заводу супрацоўнікі міліцыі папрасілі мужчыну зняць майку, «каб не было канфліктаў». Мужчына просьбу не выканаў і прайшоў увесь шлях у майцы, якую ён апрануў на куртку. Мужчына папрасіў міліцыянтаў назваць яму закон, які забараняе насіць падобнае адзенне. Ён таксама адзначыў, што адмыслова прыехаў з Гомеля, каб паўдзельнічаць у акцыі.


Нагадаем, сёння ў Мінску адбылося традыцыйнае шэсце ва ўрочышча Курапаты, якое адбываецца ўжо 25-раз падчас адзначэння Дзядоў.
Паводле www.svaboda.org