Кранальная сустрэча Леаніда Кулакова (фота)

З ізалятара на Акрэсціна выйшаў актывіст Леанід Кулакоў, які правёў за кратамі 25 сутак. Гэта рэкордны тэрмін па адміністратыўнай справе, які атрымлівалі ўдзельнікі сакавіцкіх пратэстаў.

sustrecza_leanida_kulakova__7__logo.jpg

Сустрэць актывіста да сценаў ізалятара прыйшлі сябры, паплечнікі ды актывісты, агулам каля 15 чалавек. Леанід выйшаў на волю з амаль “біблійнай” барадой, стомлены, але ў добрым настроі. Яго затрымалі 25 сакавіка на падыходах да месца правядзення мітынгу ды звінавацілі ў двух артыкулах: 23.4 і 23.34 адміністратыўнага кодэксу.

sustrecza_leanida_kulakova__6__logo.jpg

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)

“Я прадчуваў, што так будзе, — распавядае Кулакоў, — але не мог па-іншаму: мусіў быць побач з людзьмі… Чаму шмат далі? Мабыць таму, што ў судзе міліцыянту, які выступаў сведкам, я прапанаваў паклясціся здароўем Лукашэнкі ў тым, што ён кажа праўду. Той адмовіўся. Магчыма, суд менавіта на гэта так адрэагаваў”.

sustrecza_leanida_kulakova__1__logo.jpg


Праз праблемы са страўнікам актывіст падчас зняволення еў толькі кашы. Змесціва перадачак, якія яму даходзілі, з большага раздаваў сярод сукамернікаў — “не палітычных”. Аніводнага ліста ці паштоўкі яму не дайшло, нягледзячы на тое, што знаёмыя рабілі спробы даслаць Кулакову вестачку “з волі”.

sustrecza_leanida_kulakova__3__logo.jpg
birka_z_zaplecznika_kulakova__z_jakim_jaho_arysztavali_logo.jpg

Турэмная бірка