Суседка шрайбуе даносы на актывістку
Некалькі дзён таму на кватэру да Маі Навумавай
завітала жанчына ў форме супрацоўніка міліцыі.
Свой візіт яна патлумачыла так: маўляў, паступіла заява аб тым, што Навумава нібыта збірала подпісы супраць дзеючай улады і заклікала грамадзян удзельнічаць ў Маршы недармаедаў 25 сакавіка.
Мая Навумава адмовілася даваць нейкія тлумачэнні, а вусна сказала, што зборам подпісаў не займалася. Яе ў выніку запрасілі наведаць бліжэйшы апорны пункт міліцыі. Наступным днём Навумаву апытаў участковы інспектар Першамайскага раёна Мінска Тропец, пазначыўшы ў пратаколе апытання, што Навумава зборам подпісаў не займалася.
Праз некалькі дзён Тропец ператэлефанаваў Навумавай ізноў і паведаміў, што “пільная” суседка Галіна Мальковіч праінфармавала супрацоўнікаў міліцыі аб тым, што пазнала Навумаву ў сюжэце па тэлебачанні пра акцыю пратэсту 25 сакавіка. Участковага таксама цікавіла, ці была актывістка на акцыі пратэсту ў Мінску. Яна прызналася, што ў той час сапраўды знаходзілася ў цэнтры Мінска.
Мая Наумава была затрыманая 25 сакавіка ў Мінску і дастаўленая ў РУУС
Маскоўскага раёна, дзе яе пратрымалі некалькі гадзін, а затым выпусцілі
без складання пратакола правапарушэння. spring96.org