Крыніца: скончыў жыццё самагубствам палітвязень Дзмітрый Дудойць
Пра смерць палівязня паведамляюць праваабаронцы.
![Паводле непацверджанай інфармацыі, палітязень Дзмітрый Дудойць скончыў жыццё самагубствам. Фота: ok.ru Паводле непацверджанай інфармацыі, палітязень Дзмітрый Дудойць скончыў жыццё самагубствам. Фота: ok.ru](/img/v1/images/photo_2022_01_05_19_42_52_novyj_razmer.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле непацверджанай інфармацыі, палітязень Дзмітрый Дудойць скончыў жыццё самагубствам. Фота: ok.ru
Дзмітрый Дудойць — жыхар Смаргоні, асуджаны да двух гадоў «хіміі» за каментар пад пастом Вольгі Карач. Яго абвінавацілі ў «знявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненай ў інфармацыі, якая размешчана ў сеціве Інтэрнэт» (арт.369 КК РБ).
Згодна з матэрыяламі следства, Дзмітрый яшчэ да мінулагодніх выбараў, 21 чэрвеня 2020 года, у «Аднакласніках» на старонцы Вольгі Карач «з дапамогай ненарматыўнай лексікі ахарактарызаваў начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталія Куляшова, падпісаўшы яго фота: "Скаціна лысая, хутка прыйдзе наш час…”».
З 29 снежня 2021 года Дзмітрый адбываў тэрмін ў ПУАТ N43 у Магілёве. Паводле інфармацыі @dissidentBY, мужчына скончыў жыццё самагубствам, калі вяртаўся з паліклінікі без суправаджэння.
На дадзены момант «Вясна» спрабуе атрымаць пацверджанне гэтай інфармацыі