Палітвязень Юрый Касцюк — на волі. Ён цалкам адбыў пакаранне
Сёння, 6 студзеня, у палітвязня скончыўся тэрмін пакарання — і Юрый выйшаў на волю.
24-гадовага Юрыя Касцюка з Брэста абвінавацілі ў знявазе дзяржаўных сімвалаў і судзілі паводле артыкулу 370 КК.
Калі верыць матэрыялам следства, 4 верасня 2020 года Юрый ішоў з сябрамі каля гасцініцы “Маладзёжная” ў Брэсце і падчас размовы тузануў дзяржаўны сцяг на будынку – т той адразу зваліўся.
Адміністрацыя гатэлю вылучыла матэрыяльныя прэтэнзіі за зламанае дрэўка ў памеры 58 рублёў. 17 лістапада 2020 года Юрыю прысудзілі 1 год «хіміі».
23 лістапада 2021 года адбыўся суд па замене пакарання на больш строгае. У выніку Юрыю прысудзілі 1 месяц і 16 дзён калоніі агульнага рэжыму. З «хіміі» яго перавялі ў гродзенскую турму №1.
6 студзеня ў палітвязня скончыўся тэрмін пакарання і ён выйшаў на волю.