Мікола Папека: Планую на «хіміі» пісаць байкі
Палітзняволены пчаляр-паэт Мікола Папека, які адбывае пакаранне ў Мазыры, даслаў ліст на волю.
Палітзняволены пчаляр-паэт Мікола Папека, які адбывае пакаранне ў Мазыры, распавёў у лісце пра свой удзел у культурных мерапрыемствах і пра сваё жаданне пісаць басні.
Мікола Папека паведаміў:
«Быў святочны канцэрт, на якім мы самі выступалі з песнямі гуртоў "ДДТ" і Цоя ("Кіно"). Я дэкламаваў верш Паўлюка Труса "Падаюць сняжынкі", якім уразіў як начальства, так і асуджаных».
Палітвязень таксама распавёў, што яму прапанавалі напісаць артыкул для мясцовай газеты пра тое, як вязні з ПУАТ, пераапрануўшыся ў клоўнаў, ездзілі з падарункамі і тэтральнымі пастаноўкамі ў дзіцячыя прытулкі.
Папека хоча пісаць у зняволенні байкі, але адзначае, што для гэтага трэба шмат вольнага часу.
Адрас для лістоў Мікалаю Папеку: папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №21, 247760, г. Мазыр, бульвар Юнацтва, 24.