Ксяндза са Стоўпцаў асудзілі да штрафу
Святара Ігара Лашука асудзілі да штрафу ў 960 рублёў за распаўсюд «экстрэмізму». І забралі тэлефон на карысць дзяржавы.
![ihar_laszuk.jpg ihar_laszuk.jpg](/img/v1/images/ihar_laszuk.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сёння, 28 красавіка, ксяндза Ігара Лашука ўсё ж судзілі за распаўсюд «экстрэмізму». Святара пакаралі штрафам 960 рублёў.
Пра гэта сам святар распавёў на сваёй старонцы ў фэйсбуку:
«Адбыўся суд, прысудзілі 960 рублёў і забралі тэлефон як "зброю злачынства". Я і не ведаў, што па "зброяй" хадзіў. Канешне шкада некаторай інфармацыі, кантакты, фота, больш нічога. Я малюся, за ўсіх, кожную Імшу, што горш пацярпелі».