Лагатып «Z» у Беларусі быў прызнаны «экстрэмісцкім» яшчэ ў жніўні 2021 года

Цікава, што лагатып «Z» даўно ўнесены ў беларускі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

ekstremisty_z.jpg

13 жніўня 2021 года суд Цэнтральнага раёну Мінска прызнаў інфармацыйную прадукцыю і сацсеткі T*T.ВY «экстрэмісцкімі матэрыяламі», паведамляюць праваабаронцы.

Згодна з рашэннем суда, «экстрэмісцкімі» былі прызнаныя таксама «лагатыпы і лічбавыя знакі "T*T.ВY" і "Z"».

Гэтае рашэнне суда ёсць у Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.