ГУБАЗ затрымаў уладальнікаў агенцтва нерухомасці КУБ

У Мінску затрыманыя ўладальнікі агенцтва нерухомасці КУБ — мужа і жонкі Васіль і Ала Раманенкі.

ramanenki_kub.jpg

Учора, 20 красавіка, дадому да іх уварваліся супрацоўнікі ГУБАЗ і САХР, паведамляюць праваабаронцы.

Вядома, што Васілю прад'явілі абвінавачанні па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім». Мужчына быў зарэгістраваны ў плане «Перамога». У чым дакладна абвінавачваюць Алу, пакуль невядома.

Па словах сваякоў затрыманых, жанчына ў плане «Перамога» зарэгістраваная не была, але ў сацсетках яна пакінула некалькі пастоў, якімі выказала сваю пазіцыю супраць вайны ва Украіне. Вядома, што дома ў мужа і жонкі правялі агляд, канфіскавалі жорсткі дыск.

Паводле сваякоў Алы і Васіля, ноч пасля затрымання яны правялі на Акрэсціна. Ёсць звесткі, што сёння, 21 красавіка, над імі павінен адбыцца суд.